Новае пакаленне ўльтратонкіх iPad Pro – даступнае для перадзаказу ў А1
З 28 мая А1 адкрывае перадзаказ на новыя планшэты Apple – iPad Pro 11 і iPad Pro 12.9. Прылады можна будзе набыць як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.
Абноўленыя iPad Pro сталі яшчэ больш прадукцыйнымі дзякуючы новаму чыпу М1, а таксама атрымалі новую звышшырокавугольную камеру з матрыцай 12 Мп з вуглом агляду 122 градусы. Абноўленыя магчымасці камеры дапамогуць заўсёды заставацца ў цэнтры ўвагі ва ўсіх сэнсах – бо цяпер падчас відэазванкоў яна будзе заўсёды трымаць вас у цэнтры кадра. І гэта яшчэ не ўсё, бо энергаэфектыўнасць новага чыпа дазволіць працаваць без падзарадкі да сутак, а тонкі корпус многім прыйдзецца даспадобы.
Спяшайцеся аформіць перадзаказ на навінкі ў віртуальнай краме кампаніі:
Мадэль | Цана са зніжкай, руб. | Штомесячны плацеж у растэрміноўку на 24 мес., руб./мес. |
---|---|---|
iPad Pro 11 128GB WiFi | 2999 | 134 |
iPad Pro 11 256GB WiFi | 3399 | 150 |
iPad Pro 11 128GB | 3559 | 158 |
iPad Pro 11 256GB | 3959 | 175 |
iPad Pro 12.9 128GB WiFi | 4099 | 182 |
iPad Pro 12.9 256GB WiFi | 4499 | 199 |
iPad Pro 12.9 128GB | 4699 | 208 |
iPad Pro 12.9 256GB | 5099 | 226 |
Паспейце аформіць перадзаказ на навінку iPad Pro і заставайцеся заўсёды ў цэнтры ўвагі з А1.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.