«Мастацтва тэхналогій»: у Мінску пройдзе канферэнцыя A1 Tech Day 2023
29 лістапада ў Мінску адбудзецца канферэнцыя A1 Tech Day «Мастацтва тэхналогій» для прафесіяналаў у сферы лічбавых тэхналогій і інавацый. Кампанія А1 ужо другі год запар збірае разам топ-менеджараў і кіраўнікоў дэпартаментаў у сферах IT і інфармацыйнай бяспекі, прадпрыемстваў фінансавага сектара, рытэйлу, вытворчых арганізацый, дзяржаўных устаноў і іншых кампаній, каб яны змаглі даведацца пра апошнія трэнды і практычныя кейсы ў галіне інфраструктурных рашэнняў, воблачных сэрвісаў і інфармацыйнай бяспекі ад спікераў з вядучых кампаній у дадзенай сферы.
Ключавымі тэмамі для абмеркавання ў гэтым годзе стануць развіццё экасістэмы сэрвісаў А1 у галіне IT і інфармацыйнай бяспекі. Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць перадумовы, якія спрыяюць пераходу кампаній да воблачных вылічэнняў.
Спікеры не абмінуць і тэмы супрацьдзеяння кіберзлачыннасці, сродкаў маніторынгу і рэагавання на атакі, а таксама пытанняў сацыяльнай інжынерыі і шляхоў павышэння асвядомленасці пра інфармацыйную бяспеку.
Па традыцыі асаблівую ўвагу A1 Tech Day 2023 надасць жывым зносінам і нэтворкінгу. Падобны фармат дапаможа пазнаёміцца з вытворцамі і інтэгратарамі IT-рашэнняў, завесці карысныя дзелавыя знаёмствы, а таксама натхніцца новымі ідэямі для развіцця свайго бізнесу.
Рэгістрацыя на мерапрыемства ўжо адкрытая. Удзел у канферэнцыі бясплатны, аднак колькасць даступных месцаў абмежаваная. У сувязі з гэтым для пацвярджэння рэгістрацыі ўдзельнікам будзе дасланы ліст ад арганізатараў. Запоўніць форму, а таксама азнаёміцца з падрабязнай праграмай канферэнцыі можна на сайце падзеі: https://techday.a1.by/.