Вынікі года ад анлайн-кінатэатра VOKA: расказваем, што глядзелі гледачы і як абнаўлялася платформа ў 2025
Для анлайн-кінатэатра VOKA ад A1 2025 год прайшоў насычана: платформа актыўна папаўнялася новым кантэнтам, запускала новыя раздзелы, паляпшала інтэрфейс і, вядома ж, радавала сваіх карыстальнікаў ўлюбёнымі гісторыямі! Дзелімся з вамі ўсімі ключавымі навінамі і топам праглядаў.
VOKA у лічбах
У 2025 годзе карыстальнікі правялі ля экранаў праграмы VOKA 301,5 млн гадзін! Гэта прыкладна 34,4 тыс. гадоў. Большая частка прыйшлася на ТБ-каналы — 293 млн гадзін. Далей размеркаваліся прагляды серыялаў – 7,3 млн гадзін, фільмаў – 1,2 млін гадзін. А караоке спявалі 2,2 тыс. гадзін.
Што глядзелі найбольш
Топ-5 фільмаў
Самым папулярным фільмам 2025 года стала камедыя «Зяць». На другім месцы таксама размясцілася камедыя – «Зусім ашалелі». Трэцяе і чацвёртае месца займаюць мультфільмы: «Міньёны: Грувітацыя» і «Грынч». І замыкае пяцёрку пачуццёвая меладрама «Пакінь гэта ветру».
Топ-5 серыялаў
Гэта ўжо амаль традыцыя: першае месца займае камедыйны кантэнт – серыял «Жукі». Другое і трэцяе месца спалучаюць як гумар, так і драматычныя моманты – серыялы «Ландышы. Такое пяшчотнае каханне» і «Масква слязам не верыць. Усё толькі пачынаецца». А на чацвёртым і пятым месцах аказаліся захапляльныя трылеры-дэтэктывы: «Фішэр» і «Падслухана ў Рыбінску».
Топ-5 караоке-трэкаў
Ну і як жа без вынікаў ад нядаўна запушчанага раздзела «Караоке»! Сэрвіс толькі запусціўся, а яго карыстальнікі ўжо паспелі наспяваць больш за 2 тыс. гадзін! Найчасцей выбіралі для выканання трэк «Батарэйка» ад гурта «Жукі». За ім размясціліся «Зеленоглазое такси» ад Міхаіла Баярскага, «Тополиный пух» ад «Іванушки International», «Конь» ад «Любэ» і «Избранница» Іслама Ітляшава.
Новыя падпіскі, раздзелы і функцыянал
Запуск новай падпіскі viju
Цяпер яшчэ больш серыялаў і фільмаў – у адной зручнай падпісцы. Супрацоўніцтва двух буйных сэрвісаў – VOKA і viju – адкрыла беларускім гледачам доступ да 15 тэматычных тэлеканалаў і вялізнага каталога фільмаў, серыялаў і мультфільмаў.
Запуск новай падпіскі Premier Pro
Адкрываецца доступ да вечных хітоў ад аднаго з найпапулярнейшых анлайн-кінатэатраў: «Інтерны», «Універ», «Саша Таня», «Comedy club» і іншыя.
Новыя функцыя «Фільмы ў эфіры»
Тысячы фільмаў і серыялаў можна глядзець наўпрост з архіва ТБ-перадач. Не трэба падладжвацца пад тэлепраграму – проста вярніцеся і ўключыце ў любы зручны для вас час.
«Караоке» – больш за 5 тыс. песен
Новыя паслуга дае карыстальнікам магчымасць разнастаіць прагляды кіно і серыялаў музычнымі паўзамі. На дадзены момант у каталогу можна знайсці тысячы хітоў пад любы настрой і ў любым жанры: Pop, Rock, Rap, Hip-Hop, R’N’B; барды, шансон, рамансы, песні для душы і дзіцячыя. У падборках – самыя папулярныя і пазнавальныя трэкі, каб кожны мог хутка знайсці ўлюбёную кампазіцыю.
Запуск «Радыё»
Цяпер улюбёныя радыёстанцыі – проста ў праграме VOKA. Слухайце ў дарозе, на трэніроўцы, дома: адзін клік – і музыка ці навіны з вамі!
Screen Sharing
Новая функцыя дазваляе трансляваць відэакантэнт з адной прылады на другую. Хутка, зручна і сучасна – пераключайце, пераматывайце і выбірайце кантэнт проста са смартфона.
Прэміяльны спорт з каналам «Спорт ТБ»
У сетцы фіксаванага інтэрнэту А1 з’явіўся доступ да прэміяльнага спартыўнага кантэнту. Трансляцыі, матчы, турніры: футбол, тэніс, хакей, аўтаспорт, змешаныя адзінаборствы – усё, што любяць сапраўдныя заўзятары.
Дзякуй, што вы з VOKA
Вы рабілі гэты год асаблівым: ставілі на паўзу, каб падоўжыць ўлюбёны момант; пераглядалі класіку, каб згадаць цёплыя пачуцці; адкрывалі для сябе новае, каб рухацца далей. Мы бачылі, як расце колькасць вашых праглядаў – і стараліся кожны дзень быць лепшымі для вас.
Няхай новы год будзе такім жа яркім, як лепшыя гісторыі, якія вы глядзелі ў гэтым!