Кіберспорт і бізнес: А1 возьме ўдзел у «ТІБО-2023» | Навiны | Пра кампанію

Кіберспорт і бізнес: А1 возьме ўдзел у «ТІБО-2023»

Аб кампаніі

На ХХIХ міжнародным ІКТ-форуме «ТІБО-2023», які будзе праходзіць у спартыўна-забаўляльным комплексе «Мінск-арэна» з 18 па 21 красавіка, кампанія А1 упершыню за ўсю гісторыю свайго ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве зробіць акцэнт на кіберспорце як на адным з перспектыўных напрамкаў для бізнес-партнёрства.

 

Для А1 як аднаго з вядучых гульцоў на беларускім рынку ІКТ і тэлекамунікацыйных паслуг форум «ТІБО» традыцыйна становіцца пляцоўкай для дэманстрацыі актуальных паслуг для прыватных асоб і бізнесу. Інфармацыя аб запатрабаваных рашэннях для бізнесу і кансультацыі адпаведных спецыялістаў будуць прадстаўлены на стэндзе кампаніі і на гэты раз. Аднак асноўны акцэнт удзелу А1 у форуме будзе зрушаны ў бок такога папулярнага напрамку, як кіберспорт, і ролі, якую А1 адыгрывае ў гэтым працэсе як ініцыятар стварэння Беларускай асацыяцыі камп’ютарнага спорту, арганізатар і ўдзельнік разнастайных кіберспартыўных мерапрыемстваў у Беларусі.

 

Аб’яднаны стэнд Беларускай асацыяцыі камп’ютарнага спорту і А1 стане пляцоўкай на форуме «ТІБО-2023», дзе ўсе жадаючыя змогуць даведацца больш аб тым, што такое кіберспорт. На пляцоўцы будзе прадстаўлена інфармацыя аб дзейнасці асацыяцыі і яе ўдзельніках (сёння ў яе склад уваходзяць 23 арганізацыі), і кожны наведвальнік зможа паспрабаваць свае сілы ў якасці кіберспартсмена.

 

Ключавой падзеяй для гасцей стэнда стануць кіберспартыўныя турніры па розных дысцыплінах, ад культавых Dota 2, CS:GO і Valorant да папулярных гульняў для мабільных устройстваў. Кожны турнір будзе праходзіць пад эгідай Беларускай асацыяцыі камп’ютарнага спорту. Абстаноўка будзе максімальна набліжаная да атмасферы буйных кіберспартыўных падзей: пачынаючы з выкарыстання прафесійнага гульнявога абсталявання, заканчваючы ўдзелам каментатараў, якія будуць асвятляць ход спаборніцтваў з лайв-студыі, што знаходзіцца прама на стэндзе.

 

Акрамя таго, наведвальнікі стэнда змогуць пазнаёміцца з рознымі трэндамі гульнявой індустрыі – напрыклад, адчуць на сабе тэхналогіі віртуальнай рэальнасці, апрабаваць нядаўнія навінкі або проста пагуляць у любімыя гульні падчас Free to play, паслухаць выступленні і лекцыі ад прадстаўнікоў арганізацый-удзельнікаў Беларускай асацыяцыі камп’ютарнага спорту.

 

Асаблівае месца ў рабоце стэнда А1 і Беларускай асацыяцыі камп’ютарнага спорту на «ТІБО-2023» зоймуць зносіны з тымі прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, якія разглядаюць кіберспорт як перспектыўны напрамак для супрацоўніцтва. Таксама для іх будзе даступная інфармацыя аб запатрабаваных рашэннях для бізнесу ад A1 і кансультацыі адпаведных спецыялістаў. Форум стане для іх зручнай пляцоўкай для дыялогу па ўсіх пытаннях.