«Комбі»: А1 аб'ядноўвае прапановы хатняга інтэрнэту, відэасэрвісу VOKA і тарыфу «Без Ліміту» ў адным пакеце | Навiны | Пра кампанію

«Комбі»: А1 аб'ядноўвае прапановы хатняга інтэрнэту, відэасэрвісу VOKA і тарыфу «Без Ліміту» ў адным пакеце

Кампанія А1 прэзентавала новую лінейку тарыфных планаў «Комбі». Цяпер у рамках адной універсальнай прапановы можна падключыць хатні інтэрнэт, тэлебачанне і мабільную сувязь з безлімітным пакетам трафіку ад 10,90 рубля ў месяц.

 

Чатыры тарыфныя планы новай лінейкі – «Комбі Сола», «Комбі Старт», «Комбі Стандарт» і «Комбі Супер» – адрозніваюцца хуткасцю хатняга інтэрнэту, ТБ-пакетам VOKA, а таксама спецыяльнымі ўмовамі на тарыфным плане мабільнай сувязі «Без Ліміту» для трох абаненцкіх нумароў.

 

«Малодшы» тарыфны план лінейкі – «Комбі Сола» ўключае хатні інтэрнэт на хуткасці да 10 Мбіт/сек з абаненцкай платай 10,90 рубля ў месяц, а таксама магчымасцю падключэння да трох абаненцкіх нумароў на тарыф «Без Ліміту» са зніжанай абаненцкай платай 19,90 рубля ў месяц за кожны.

 

На наступным тарыфным плане «Комбі Старт», разам з хатнім інтэрнэтам на хуткасці да 50 Мбіт/с за 17,90 рубля на працягу года, Wi-Fi роўтарам і ТБ-прыстаўкай, з'яўляецца магчымасць падключыць на выбар адзін з пакетаў тэлебачання. Карыстальнікам тарыфу «Комбі Старт» даступныя для падключэння да трох абаненцкіх нумароў на тарыф «Без Ліміту», адзін з якіх з абаненцкай платай усяго 9,90 рубля ў месяц, а два іншыя са зніжанай абаненцкай платай 19,9 рубля за кожную SIM-карту.

 

Карыстальнікам тарыфнага плана «Комбі Стандарт» даецца хатні інтэрнэт на хуткасці да 70 Мбіт/с, пакет з больш чым 90 ТБ-каналамі, Wi-Fi роўтар і дзве ТБ-прыстаўкі. Абаненцская плата на тарыфе «Комбі Стандарт» на працягу 12 месяцаў складзе 19,90 рубля ў месяц. Карыстальнікам гэтага тарыфу даступныя для падключэння да трох абаненцкіх нумароў на тарыф «Без Ліміту»: абаненцкая плата на першай SIM-карце складзе ўсяго 9,90 рубля ў месяц, на другой – 14,90 рубля, а на трэцяй - 19,9 рубля.

 

І, нарэшце, флагманскі тарыф «Комбі Супер» задаволіць усе патрэбы абанентаў у адным пакеце: хатні інтэрнэт на хуткасці да 100 Мбіт/с, двухдыяпазонны Wi-Fi роўтар для ўзмацнення перадавальнага сігналу ў аддаленых кутах памяшканняў, пашыраны пакет 140 ТБ-каналаў і дзве ТБ-прыстаўкі. Тарыф «Комбі Супер» прапануецца на працягу 12 месяцаў па асабліва выгаднай цане ў 29,90 рубля ў месяц. Пры гэтым карыстальнікам гэтага тарыфу даступны да падключэння адзін абаненцкі нумар на тарыф «Без Ліміту» з нулявой абаненцкай платай, а таксама пры неабходнасці яшчэ два абаненцкія нумары з абаненцкай платай 9,90 рубля і 14,90 рубля ў месяц.

 

Тарыфны план «Без Ліміту» прапануе ўладальнікам смартфонаў і планшэтаў неабмежаваны па хуткасці і аб'ёме мабільны інтэрнэт па тэхналогіі 3G/4G (карта пакрыцця 4G ад А1 тут), а таксама 500 хвілін званкоў ва ўсе сеткі.

 

Новая прапанова кампаніі А1 «Комбі» стане выгаднай альтэрнатывай тарыфнаму плану «Інтэрнэт 70», а таксама лінейкам тарыфных планаў «Хатні» і «Хіт» (для Віцебска), якія 5 мая 2020 года пераходзяць у архіў. Акрамя таго, тарыфны план «Хатні. Старт» зменіць сваю назву на «Комбі Сола».

 

Падключыцца на адзін з тарыфных планаў лінейкі «Комбі» могуць як новыя, так і дзеючыя абаненты. Новым абанентам для падключэння неабходна пакінуць заяўку на internet.A1.by, па тэлефоне 150 (здзейсніўшы званок, трэба выбраць «1» і далей націснуць «2») ці ў крамах А1. Для дзеючых абанентаў фіксаванай сувязі даступная магчымасць перайсці на новы тарыфны план з дапамогай асабістага кабінета ці ў краме А1.

 

Пры гэтым дзеючыя абаненты мабільнай сувязі пасля падключэння на адзін з тарыфных планаў лінейкі «Комбі» атрымаюць магчымасць актывацыі спецыяльнай абаненцкай платы на трох мабільных нумарах з тарыфам «Без Ліміту». Для гэтага ім трэба:

  • Змяніць тарыфны план на «Без Ліміту» ў дадатку «Мой А1», асабістым кабінеце карыстальніка мабільнай сувязі, з дапамогай чат-бота ў сацыяльных сетках (Facebook, «Вконтакте», «Аднакласнікі») і Viber, а таксама USSD запыту *141*3*4#
  • Скарыстацца Асабістым кабінетам карыстальніка хатняга інтэрнэту
  • Адкрыць раздзел «Спец. умовы на «Без Ліміту»
  • Увесці нумары тэлефонаў у адпаведныя палі і націснуць «Адправіць» (на пазначаныя нумары будзе адпраўлена SMS)

 

Кіраванне паслугамі хатняга інтэрнэту і мабільнай сувязі даступнае праз Асабістыя кабінеты карыстальніка.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку кампаніі ў Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.