«Ледзяны характар»: на VOKA выйшаў фільм да 20-годдзя хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск» | Навiны | Пра кампанію

«Ледзяны характар»: на VOKA выйшаў фільм да 20-годдзя хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск»

VOKA

Відэасэрвіс VOKA выпусціў дакументальны фільм да 20-годдзя хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск». Анлайн-прэм'ера «Ледзянога характару» адбылася ў дзень нараджэння клуба – 19 сакавіка – і стала даступна гледачам па падпісцы «Усё ўключана».

 

Самыя яркія старонкі з мінулага, ключавыя гульцы, клубная культура і хакейныя будні, паказаныя ў фільме, – гэта жывая гісторыя вачыма людзей, якія на працягу 20 гадоў былі звязаны з легендарным клубам.

 

Гледачы змогуць даведацца пра клуб «Юнацтва-Мінск» праз расказы самых розных герояў: трэнераў і легендарных гульцоў, заўзятараў, работнікаў арэны, кіраўнікоў аб'яднання, выхаванцаў юнацкай школы.

 

Хакейны клуб «Юнацтва-Мінск» быў створаны ў 2003 годзе на базе СДЮШАР «Юнацтва». Яго прафесійная каманда з'яўляецца дзесяціразовым чэмпіёнам Беларусі, у 2007 годзе ўпершыню ў гісторыі беларускага хакея стала ўладальнікам Кантынентальнага кубка IIHF.

 

Клуб працягвае дасягаць прафесійных поспехаў на міжнародных пляцоўках і рыхтаваць падрастаючае пакаленне да заваявання новых вяршынь у хакейным спорце. Убачыць тых, хто працаваў над гэтым доўгія гады і працягвае гісторыю клуба, можна ў фільме «Ледзяны характар».

 

Дакументальны фільм даступны па падпісцы «Усё ўключана» на сайце voka.tv або ў прыкладанні VOKA з любой прылады і ў сетцы любога аператара.