Лёгкі спосаб быць у форме: Xiaomi Mi Watch Lite – ужо ў А1
А1 пачынае продажы смарт-гадзінніка Xiaomi Mi Watch Lite. Прылада спалучае ў сабе стылёвы дызайн, разнастайны функцыянал і даступны кошт: набыць яе можна за 189 рублёў.
Xiaomi Mi Watch Lite атрымаў лаканічны прамавугольны корпус з матавага пластыку, 1,44-цалёвы каляровы сэнсарны дысплей з аўтаматычным рэгуляваннем яркасці і ёмісты акумулятар, які забяспечвае да 9 дзён працы. Пакупнікі могуць выбіраць паміж трыма трэндавымі колерамі корпуса і пяццю – раменьчыка. А 120 зменных дызайнаў цыферблата дапамогуць упісаць гэты аксесуар у любы вобраз.
Гадзіннік стане выдатным памочнікам для ўсіх аматараў актыўнага ладу жыцця: ён падтрымлівае 11 спартыўных рэжымаў, сярод якіх розныя віды бегу, плавання, язды на ровары і нават практыкаванні для дыхальнай гімнастыкі. Ад вільгаці прылада абаронена па стандарце 5 АТМ, гэта значыць здольная вытрымаць апусканне на глыбіню да 50 метраў.
Для кантролю за станам арганізма Xiaomi Mi Watch Lite аснашчаны датчыкамі частаты сардэчных скарачэнняў і сну, а для дакладнага геапазіцыянавання – прыёмнікам GPS і ГЛАНАС.
Кошт прылады ў А1 складае 189 рублёў. З Xiaomi Mi Watch Lite вы заўсёды будзеце ў форме!
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.