Ліга чэмпіёнаў на VOKA: пасля перамогі ў першым раундзе БАТЭ згуляе з «Арысам» з Лімасола
Каманда БАТЭ, пастаянным партнёрам якой з'яўляецца кампанія А1, паспяхова прайшла першую кваліфікацыю ў футбольнай Лізе чэмпіёнаў. У другім раундзе барысаўчане згуляюць з клубам «Арыс» з Лімасола. Абодва матчы відэасэрвіс VOKA пакажа ў прамым эфіры.
Пасля перамогі над албанскім Partizani БАТЭ адпраўляецца на Кіпр. Першая сустрэча з чэмпіёнам краіны «Арысам» адбудзецца ўжо 26 ліпеня. Трансляцыя на VOKA пачнецца ў 20:00 па мінскім часе. Матч у адказ пройдзе 1 жніўня ў Венгрыі. Убачыць яго ў прамым эфіры можна будзе ў 21:00 па мінскім часе.
Беларускім заўзятарам добра знаёмы супернік: «Арыс» трэніруе наш суайчыннік Аляксей Шпілеўскі, а ў складзе каманды выступае выхаванец БАТЭ Арцём Шуманскі. Так што супрацьстаянне ў любым выпадку абяцае быць цікавым.
Далучыцца да трансляцый 26 ліпеня і 1 жніўня можна па падпісцы «Усё ўключана» на сайце voka.tv або ў прыкладанні VOKA – з любой прылады і ў сетцы любога аператара. Для новых карыстальнікаў падпіска бясплатная першыя 14 дзён пасля падключэння.