Максімум інтэрнэту для дому: А1 выраўноўвае выходную хуткасць на ўсіх тарыфах фіксаванай сувязі | Навiны | Пра кампанію

Максімум інтэрнэту для дому: А1 выраўноўвае выходную хуткасць на ўсіх тарыфах фіксаванай сувязі

Аб кампаніі / Прыватным клiентам

З 11 жніўня 2023 года для камфорту абанентаў фіксаванай сувязі, падключаных па тэхналогіі GPON ад А1, уваходная і выходная хуткасці інтэрнэту будуць роўныя.

 

Павелічэнне выходнай хуткасці змогуць ацаніць карыстальнікі ўсіх тарыфных планаў фіксаванага інтэрнэту – як дзейных, так і архіўных. Абнаўленне закране ўсіх абанентаў з ліку фізічных асоб, якія карыстаюцца інтэрнэтам А1 па тэхналогіі GPON.

 

У сувязі з апісанымі зменамі тарыфных планаў фіксаванай сувязі А1 інфармуе пра абнаўленне некаторых публічных дакументаў.

 

З абноўленымі рэдакцыямі можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:

 

З А1 усё хутчэй!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.