Марымба, марыячы, маракасы і гіганцкі бурыта: Фестываль мексіканскай культуры пройдзе ў Верхнім горадзе 10 верасня пры падтрымцы А1
10 верасня мінчане і госці сталіцы змогуць наведаць унікальны Фестываль мексіканскай культуры, які пройдзе ў Верхнім горадзе. Усе жадаючыя змогуць бліжэй пазнаёміцца з краінай яркіх фарбаў, запальнай музыкі і ўнікальных традыцый, а таксама паспытаць традыцыйную ежу, напоі і нават папрысутнічаць пры гатаванні гіганцкага бурыта. Уваход на свята бясплатны.
Цэнтр Мінска на адзін дзень ператворыцца ў сапраўдную мексіканскую вуліцу, упрыгожаную традыцыйнымі гірляндамі, яркімі каляровымі стужкамі і жывымі фотазонамі. Прахожых на плошчы Свабоды будуць сустракаць марыячы – музыкі ў традыцыйных касцюмах з самбрэра. Гасцей фестывалю чакае насычаная праграма, знаёмства з культурай і музыкай краіны, «жывая» фотазона ў традыцыйным стылі, а таксама магчымасць прыняць удзел у інтэрактыўнай віктарыне, прысвечанай веданню мексіканскай культуры і гісторыі. На працягу дня ў Верхнім горадзе таксама будуць працаваць стылізаваны фудкорт з традыцыйнай кухняй Мексікі.
Галоўнай падзеяй Фестывалю мексіканскай культуры ў Мінску стане канцэрт у выкананні культавага мексіканскага аркестра марымба братоў Годой, які спецыяльна прыехаў у наш горад. Уваход на фестываль вольны, свята прадоўжыцца з 18:00 да 22:00, а сам канцэрт пачнецца а 20:00.
Правядзенне Фестывалю было анансавана падчас візіту ў Мінск Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Мексікі ў Рэспубліцы Беларусь з рэзідэнцыяй у Маскве Эдуарда Вільегаса Мехіаса ў чэрвені 2024 года.
Арганізатарам Фестывалю мексіканскай культуры з'яўляецца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Пасольства Мексікі. Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы кампаніі А1, якая ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая з 2014 г. з'яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з буйнейшых міравых правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.