МНС правядзе вучэнні на базе высокатэхналагічнага дата-цэнтра А1
10.09.2024 на тэрыторыі ЦАД А1 сіламі Партызанскага РАНС будзе праводзіцца тактыка-спецыяльнае вучэнне.
У рамках вучэння з дапамогай генератараў дыму ў памяшканнях будынка дата-цэнтра будзе здзейснены пераход сістэмы пажарнай сігналізацыі ў рэжым трывогі і запуск сістэмы апавяшчэння пра пажар. Пасля паступлення сігналу трывогі на тэрыторыю прыедуць ратавальнікі з мэтай адпрацоўкі манеўраў па тушэнні памяшканняў і эвакуацыі.
Вучэнні пройдуць у перыяд з 14:00 да 16:00. У сувязі з гэтым на бліжэйшай тэрыторыі будзе рух пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі.
Дата-цэнтр А1 – гэта высокатэхналагічны будынак, які з'яўляецца адным з буйных ЦАД у Беларусі. Ён падключаны да навакольнага свету па оптавалаконным кальцы двума незалежнымі ўводамі, што гарантуе пастаянную даступнасць каналаў сувязі. Дата-цэнтр быў пабудаваны ў 2017 годзе ў адпаведнасці з высокімі міжнароднымі стандартамі і мае клас Tier III – гэта самы высокі для Беларусі ўзровень надзейнасці па класіфікацыі Uptime Institute. ЦАД А1 мае мноства сертыфікатаў і аказвае воблачныя паслугі рознага спектра, у тым ліку па забеспячэнні кібербяспекі.