«МЕГА Прайм» ад А1: тарыф, які дае ўсё і нават больш
Кампанія А1 прадстаўляе «МЕГА Прайм» – новы тарыфны план для тых, хто не хоча абмяжоўваць сябе ў сувязі і забавах. З «МЕГА Прайм» абаненты атрымаюць усе актуальныя паслугі ў адной: безлімітную мабільную сувязь, хатні інтэрнэт на высокай хуткасці і відэакантэнт на любы густ.
Адметнасцю новага прадукту з'яўляецца наяўнасць паслугі «Сямейная падпіска», якая дазваляе падключыць да яго да трох нумароў А1 і штомесяц дзяліцца з імі 60 ГБ інтэрнэт-трафіка. Апрача таго, карыстальнікі тарыфу «МЕГА Прайм» разам з удзельнікамі «Сямейнай падпіскі» змогуць камунікаваць адно з адным без абмежаванняў.
У межах тарыфнага плана «МЕГА Прайм» кліент атрымлівае безліміт інтэрнэт-трафіка і хвілін ва ўсе сеткі, а таксама падключэнне безлімітнага хатняга інтэрнэту на хуткасці да 200 Мбіт/с (пры падключэнні па тэхналогіі GPON) з магчымасцю прагляду ўсяго кантэнту відэасэрвісу VOKA, ад 130 тэлеканалаў да каталога ў больш як 20 000 фільмаў, серыялаў, забаўляльных праграм і трансляцый.
Дадатковым бонусам новага тарыфнага плана з'яўляецца запас інтэрнэт-трафіка ў роўмінгу: абаненты «МЕГА Прайм» могуць бясплатна карыстацца мабільным інтэрнэтам у межах 500 МБ у самых папулярных краінах.
Больш дэталёва з магчымасцямі тарыфнага плана «МЕГА Прайм» можна азнаёміцца ў табліцы:
МЕГА Прайм | |
---|---|
Хатні інтэрнэт | да 200 Мбіт/с |
VOKA | Падпіска «Усё ўключана» |
Мабільны інтэрнэт | Безліміт |
Хвіліны ва ўсе сеткі | Безліміт |
Сямейная падпіска для 3-х абанентаў А1 | 60 ГБ Безліміт зносін паміж сабой |
Інтэрнэт у роўмінгу | 500 МБ |
Акцыйная абаненцкая плата першыя 4 мес. | 30,90 руб/мес |
Абаненцкая плата далей | 54,90 руб/мес |
На працягу першых чатырох месяцаў з моманту падключэння абаненцкая плата на тарыфным плане «МЕГА Прайм» складзе 30,90 руб./мес., далей – 54,90 руб./мес.
Падключыць «МЕГА Прайм» можна ў магазінах А1, пунктах продажаў і абслугоўвання афіцыйных дылераў, а таксама праз заяўку на падключэнне па адзіным нумары кантакт-цэнтра 150 або на сайце a1.by.