МЕГАабнаўленне: А1 прадстаўляе новыя тарыфныя планы | Навiны | Пра кампанію

МЕГАабнаўленне: А1 прадстаўляе новыя тарыфныя планы

Аб кампаніі / Прыватным клiентам / Бiзнесу

Кампанія А1 прадстаўляе абнаўленні ў лінейцы тарыфных планаў «МЕГА». Цяпер яна будзе складацца з трох прапаноў, кожная з якіх прадугледжвае магчымасць атрымліваць не толькі неабмежаваны доступ у інтэрнэт з дому, але і безліміт хвілін і мабільнага інтэрнэту, а таксама іншыя паслугі для забаў, і ўсё гэта на выгадных умовах.

 

Так, з 15 лютага, апрача прапаноў «МЕГА Прайм», у абноўленай лінейцы прадстаўлены два новыя тарыфы: «МЕГА Плюc» і «МЕГА Макс 2.0».

 

Карыстальнікі тарыфнага плана «МЕГА Плюс» атрымаюць фіксаваны доступ у інтэрнэт на хуткасці да 100 Мбіт/с за 29 рублёў у месяц. Тарыфны план «МЕГА Макс 2.0» за 49 рублёў у месяц, апрача фіксаванага доступу ў інтэрнэт на хуткасці да 100 Мбіт/с, уключае падпіску VOKA «Усё ўключана», а гэта доступ да ўсяго кантэнту відэасэрвісу з фільмамі, серыяламі і тэлеканаламі, і адну SIM-карту з поўным безлімітам хвілін ва ўсе сеткі і мабільнага інтэрнэт-трафіка.

 

Адметнасць новых тарыфаў – гнуткае кіраванне дадатковымі паслугамі, якое дазволіць аптымізаваць затраты на паслугі сувязі і забавы. Так, карыстальнікі «МЕГА Плюс» змогуць падключыць падпіску VOKA «Усё ўключана» па выгадным кошце – усяго за 10 рублёў у месяц. А карыстальнікі «МЕГА Плюс» і «МЕГА Макс 2.0» змогуць атрымаць дадатковую SIM-карту з поўным безлімітам хвілін і інтэрнэту на спецыяльных умовах – 15 рублёў у месяц.

 

У рамках трэцяга тарыфнага плана лінейкі – «МЕГА Прайм» – карыстальнікі, як і раней, могуць атрымаць безлімітную мабільную сувязь, хатні інтэрнэт на высокай хуткасці і доступ да відэакантэнту на любы густ, а таксама доступ да паслугі «Сямейная падпіска» з безлімітнымі зносінамі ўнутры групы і магчымасцю дзяліцца мабільным інтэрнэт-трафікам.

 

Але і гэта яшчэ не ўсё: А1 падрыхтаваў асобыя ўмовы для новых карыстальнікаў тарыфных планаў «МЕГА». Так, абаненцкая плата на ўсіх тарыфах лінейкі на працягу першых двух месяцаў будзе складаць усяго 1 рубель. Апрача таго, новыя карыстальнікі «МЕГА» тарыфаў атрымаюць дадатковыя бонусы. Азнаёміцца з падрабязнасцямі і пакінуць заяўку на падключэнне можна па спасылцы.

 

У сувязі з запускамі новых тарыфных планаў кампанія А1 інфармуе пра перавод у архіў з 15.02.2024 года тарыфных планаў «МЕГА Біт», «МЕГА Хіт», «МЕГА Смарт» і «МЕГА Макс». Дадзеныя прапановы з указанай даты будуць недаступныя для новых падключэнняў. Пры гэтым існуючыя абаненты змогуць працягнуць карыстацца імі на ранейшых умовах.

 

Яшчэ адной важнай навіной для абанентаў А1, якія карыстаюцца прыладамі на базе iOS, стаў выхад абнаўлення для дадатку VOKA. У новым рэлізе зроблены крокі па аптымізацыі дадатку (у прыватнасці, яго працы на прыладах з iOS 12). Гэта абнаўленне стане апошнім для версій iOS з 12 па 14: наступныя рэлізы будуць падтрымліваць iOS/iPadOS 15 і больш новыя.