Мінус 49 тысяч тон СО² у атмасферы – сонечны парк А1 адзначыў сваё 5-годдзе | Навiны | Пра кампанію

Мінус 49 тысяч тон СО² у атмасферы – сонечны парк А1 адзначыў сваё 5-годдзе

5 гадоў таму кампанія А1 адкрыла сонечны парк у Брагінскім раёне. За гэты час на электрастанцыі было выпрацавана 129 360 452 кВт*г абсалютна чыстай электраэнергіі. Дзякуючы гэтаму колькасць патэнцыйных выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу зменшылася на 49 тысяч тон. У адпаведнасці з прынцыпамі ESG дасягненне карбоновой нейтральнасці – адна з галоўных мэтаў, зафіксаваных у экалагічнай палітыцы кампаніі А1.

У 2016 годзе кампанія А1 адкрыла сваю ўласную сонечную электрастанцыю плошчай 41 га і намінальнай магутнасцю 18,48 МВт, што з'яўлялася рэкордам таго часу для геліяўстановак на тэрыторыі Беларусі. Было пракладзена больш за 730 км кабеляў, а таксама пабудавана высакавольтная лінія электраперадачы працягласцю 4,5 км з 22 апорамі і трансфарматарам, якая злучае сонечную электрастанцыю з падстанцыяй «Брагін».

 

На працягу 5 гадоў абсталяваннем сонечнага парку, размешчаным на тэрыторыі памерам у 60 футбольных палёў, было выпрацавана 129 360 452 кВт•г абсалютна чыстай электраэнергіі. 85 000 сонечных батарэй працуюць штодня і цэлы год нават у самае пахмурнае надвор'е.

Дзякуючы пяцігадовай працы парка ўдалося пазбегнуць выкідаў 49 тысяч тон вуглякіслага газу ў атмасферу. Такі ўнёсак электрастанцыі ў дасягненне карбоновой нейтральнасці – адна з галоўных мэтаў, зафіксаваных у экалагічнай палітыцы кампаніі А1. Для параўнання, адзін самалёт Embraer 175 пры пералёце па маршруце Мінск-Вена выдзяляе ў паветра 11,1 тон СО²* . Для таго, каб згенераваць аптымізаваную сонечным паркам А1 вуглекіслату, спатрэбілася б здзейсніць 4 414 палётаў!

 

«Наша задача як сацыяльна адказнага бізнесу – не проста кіравацца прынцыпамі ESG ў сваёй дзейнасці, але і дэманстраваць грамадству тэхналагічныя і адначасова экалагічныя рашэнні для развіцця ўстойлівасці ў паўсядзённым жыцці. Сваёй пяцігадовай працай сонечны парк А1 наглядна пацвярджае, што выбар на карысць «зялёных» тэхналогій апраўданы як з пункту гледжання клопату аб прыродзе, так і з пункту гледжання бізнесу», – адзначыў начальнік упраўлення грамадскіх сувязяў і ESG Мікалай Брэдзелеў.

 

Для кантролю за працэсам вытворчасці «чыстай» энергіі таксама прымяняюцца экалагічна бяспечныя рашэнні. Беспілотны верталёт у сетцы 5G SA правёў ацэнку стану батарэй, дрон-верталёт aOrion вёў збор інфрачырвонай выявы сонечных панэляў для апрацоўкі і аналізу іх стану паралельна з прамой відэатрансляцыяй у HD-раздзяленні.

А1 у сваёй дзейнасці паслядоўна развівае адказны падыход да праблем экалогіі і клопату пра будучыню. Важным крокам у гэтым кірунку стала зацвярджэнне ў канцы 2020 года экалагічнай палітыкі на 2021-2025 гг. У гэтым дакуменце зафіксаваныя асноўныя прынцыпы і абавязацельствы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і забеспячэння экалагічнай бяспекі. Ідэі ўстойлівага развіцця кампанія А1 падтрымлівае і ў іншых сферах сваёй дзейнасці, у тым ліку ў сацыяльных і інклюзіўных праектах.

*Згодна з дадзенымі распрацаванага ICAO анлайн-калькулятара выкідаў СО², у разліку на 64 пасажыраў эканом-класу і 12 – бізнес-класу.