Сусветная анлайн-прэм'ера: новы спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Карней» пакажуць на VOKA | Навiны | Пра кампанію

Сусветная анлайн-прэм'ера: новы спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Карней» пакажуць на VOKA

VOKA

13 ліпеня відэасэрвіс VOKA пакажа ў прамым эфіры прэм'еру Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі – спектакль «Карней» па матывах твораў Уладзіміра Караткевіча. Трансляцыя пачнецца ў 19:00 па мінскім часе і будзе бясплатна даступная гледачам у любой кропцы свету.

 

У аснове спектакля – апавяданне Уладзіміра Караткевіч «Карней – мышыная смерць», а таксама ўрыўкі з празаічных твораў пісьменніка, яго вершаў і эсэ. Галоўным прадметам даследавання ў гэтай пастаноўцы будзе Дом – як сімвал, як пачуццё, як сувязь з роднай зямлёй, як злучальнае звяно пакаленняў, досведаў, часоў і выпрабаванняў.

 

Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу, які далучыцца да прагляду 13 ліпеня, максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў.

 

Паглядзець прэм'еру онлайн можна будзе ў прыкладанні VOKA або на сайце voka.tv – з любой прылады і без аўтарызацыі. Паказ працягне серыю трансляцый, якія відэасэрвіс VOKA праводзіць з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ўжо не першы сезон.