Магутней, ярчэй, функцыянальней: новае пакаленне Apple Watch Series 9 – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Магутней, ярчэй, функцыянальней: новае пакаленне Apple Watch Series 9 – ужо ў А1

Прылады

А1 аб'яўляе пра пачатак продажаў новых смарт-гадзіннікаў ад брэнда Apple: Watch Series 9, якія змяняюць уяўленне пра партатыўныя гаджэты. Прыладу можна набыць як адным плацяжом, так і скарыстаўшыся зручнай растэрміноўкай або крэдытам без першага ўзносу.

 

Новая лінейка Apple Watch Series 9 аснашчаная самым магутным чыпам у гісторыі кампаніі Apple. Новая чатырох'ядравая сістэма Neural Engine дазваляе апрацоўваць задачы ў 2 разы хутчэй у параўнанні з папярэднімі пакаленнямі, што робіць выкарыстанне гаджэта яшчэ больш плаўным і хуткім. Apple Watch Series 9 аснашчаны сучасным OLED-дысплэем з экранам Retina з яркасцю да 2 000 ніт, дзякуючы чаму ён лёгка праглядаецца пры любым асвятленні. Цяпер інфармацыя на экране будзе выразна бачная нават пры ясным сонцы.

 

Смарт-гадзіннік можна выкарыстоўваць і без дотыку да яго. Гэта рэвалюцыйнае рашэнне дазволіць кіраваць гадзіннікам жэстамі, што значна падвышае зручнасць і гігіенічнасць эксплуатацыі. Навінка таксама ідэальна пасуе для аматараў актыўнага ладу жыцця: яна прапануе шырокі спектр функцый для здароўя і спорту, каб карыстальнікі маглі максімальна эфектыўна кантраляваць свае трэніроўкі і важныя паказчыкі стану арганізма. Apple Watch Series 9 прадстаўленыя ў двух памерах: 41 мм і 45 мм.

 

Але і гэта яшчэ не ўсё! У магазінах А1 з'явілася яшчэ шмат навінак брэнда: уся лінейка iPhone 15 серыі і навушнікі AirPods Pro 2 з раздымам USB Type-C.

 

З прыладамі ад Apple вы заўсёды будзеце на крок паперадзе. Набывайце ўпадабаныя дэвайсы проста зараз у А1 і ацаніце ўсе іх перавагі!

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы