Магутны Xiaomi Redmi Note 10 Pro са 108-мегапіксельнай камерай – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Магутны Xiaomi Redmi Note 10 Pro са 108-мегапіксельнай камерай – ужо ў А1

У А1 стартавалі продажы Xiaomi Redmi Note 10 Pro. Гэта першы смартфон серыі Redmi, які ў дадатак да збалансаваных характарыстык і даступнага кошту атрымаў AMOLED-экран з частатой абнаўлення 120 Гц і 108-мегапіксельны асноўны фотамодуль.

 

Галоўныя перавагі Xiaomi Redmi Note 10 Pro – гэта эфектны дызайн, вялікі 6,67-цалёвы AMOLED-экран з магчымасцю выбару частаты абнаўлення паміж стандартнымі 60 Гц і 120 Гц для больш плаўнага адлюстравання дынамічных сцэн у відэа ці гульнях, магутны працэсар Qualcomm Snapdragon 732G і акумулятар ёмістасцю 5020 мАг з хуткай зарадкай. Квадракамера з асноўным модулем 108 Мп дапаможа атрымаць выдатныя фатаграфіі з высокай дэталізацыяй. Цяпер пры павелічэнні здымка нават самыя дробныя нюансы будуць цешыць выразнасцю.

 

Кошт Xiaomi Redmi Note 10 Pro – ад 40,79 рубля ў растэрміноўку да 24 месяцаў ці ад 979 рублёў пры аднаразовай аплаце.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.