На «ЦІБА-2024» кампанія А1 падтрымала Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк і маладых распрацоўшчыкаў гульняў | Навiны | Пра кампанію

На «ЦІБА-2024» кампанія А1 падтрымала Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк і маладых распрацоўшчыкаў гульняў

Аб кампаніі

5–8 чэрвеня 2024 года ў Мінску праходзіў XXX Міжнародны ІКТ-форум «ЦІБА». Яго традыцыйнай часткай стаў Фестываль лічбавых тэхналогій, у межах якога кампанія А1 выступіла партнёрам Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, падтрымаўшы правядзенне фінальнага этапу праекта #ГеймДжэм.

 

#ГеймДжэм, арганізаваны Нацыянальным дзіцячым тэхнапаркам, гэта камандныя спаборніцтвы па распрацоўцы камп'ютарных гульняў. Падчас спаборніцтваў маладым людзям, якія паспяхова пераадолелі адборачныя этапы, давялося выконваць розныя заданні, звязаныя з этапамі стварэння гульняў на розных платформах (Unity, Unreal Engine, VR і інш.), а потым прэзентаваць атрыманыя прадукты.

 

Часткай #ГеймДжэму стаў кібертурнір па Dota 2 у фармаце 1 на 1. Такім чынам, каманды змаглі прадэманстраваць свае навыкі не толькі як стваральнікі, але і як актыўныя карыстальнікі камп'ютарных гульняў. За прызавыя месцы змагаліся 10 гульцоў – па адным прадстаўніку ад кожнай каманды распрацоўшчыкаў. Усе прызёры атрымалі памятныя ўзнагароды ад арганізатараў і партнёраў #ГеймДжэму.

 

Праект дазваляе прыцягнуць увагу моладзі да такога перспектыўнага напрамку, як геймдэў, а непасрэдным удзельнікам спаборніцтваў даў магчымасць прадэманстраваць свой патэнцыял у распрацоўцы гульнявых прадуктаў і майстэрства валодання сучаснымі лічбавымі тэхналогіямі.

 

Падтрымаць удзельнікаў #ГеймДжэму на «ЦІБА-2024» прыйшлі шматлікія заўзятары і простыя гледачы: пляцоўку наведала больш за сотню чалавек.