На другім этапе ўкаранення тэхналогіі RAN Sharing А1 удасканаліў працу сваёй сеткі больш як у 500 населеных пунктах Беларусі | Навiны | Пра кампанію

На другім этапе ўкаранення тэхналогіі RAN Sharing А1 удасканаліў працу сваёй сеткі больш як у 500 населеных пунктах Беларусі

Аб кампаніі

А1 скончыў другі этап рэалізацыі праекта па пашырэнні сваёй сеткі з выкарыстаннем тэхналогіі RAN Sharing. У разгар сезону летняга адпачынку якасць мабільнай сувязі і хуткасці інтэрнэту заўважна палепшылася ў сотнях населеных пунктаў па ўсёй краіне.

 

За паўгода ў сеткі А1 былі ўключаныя 162 базавыя станцыі па ўсёй Беларусі: істотнае паляпшэнне сувязі могуць адчуць абаненты больш як 500 населеных пунктаў. Большасць вышак размешчана ў Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях, а таксама ўздоўж галоўных аўтамагістраляў краіны. Асабліва змены будуць заўважныя ў месцах, дзе ў летні сезон нагрузка на сетку традыцыйна ўзрастае.

 

Дзякуючы тэхналогіі RAN Sharing ёмістасць і якасць 3G-сеткі А1 удалося павялічыць у найкарацейшы тэрмін і з мінімальнымі працазатратамі – прытым без будаўніцтва новых базавых станцый. Яе сутнасць заключаецца ў сумесным выкарыстанні сетак радыёдоступу рознымі кампаніямі, якія аказваюць паслугі сотавай сувязі. Дзякуючы сумеснаму доступу поўны цыкл запуску новых магутнасцей скарачаецца з некалькіх гадоў да некалькіх месяцаў.

 

Укараненне тэхналогіі RAN Sharing распачалося напрыканцы 2022 года. За гэты час праца сеткі А1 была палепшана больш як у тысячы населеных пунктах Беларусі.

 

У якасці рабочага дыяпазону для выкарыстання RAN Sharing быў выбраны 900 МГц: базавыя станцыя, якія працуюць на гэтых частотах, забяспечваюць большы радыус дзеяння і лепшую пранікальную здольнасць радыёсігналу. Гэта дазваляе забяспечыць высокую якасць сувязі як на тэрыторыях са складаных ландшафтам, так і ва ўмовах высакашчыльнай забудовы.

 

Рэалізацыя наступнага этапу праекта па ўкараненні тэхналогіі RAN Sharing запланаваная на першае паўгоддзе 2024 года.