Нічога лішняга і складанага: новы тарыфны план ад А1 «Прасцей простага» ўсяго за 1,9 рубля ў месяц | Навiны | Пра кампанію

Нічога лішняга і складанага: новы тарыфны план ад А1 «Прасцей простага» ўсяго за 1,9 рубля ў месяц

У А1 з'явіўся тарыфны план-канструктар «Прасцей простага» з уключаным інтэрнэт-трафікам і аўтаматычнай блакіроўкай выхаду ў інтэрнэт пры яго зрасходванні. Для тарыфнага плана прадугледжаны розныя пакеты паслуг сувязі, якія абанент можа сам падключыць у тых аб'ёмах, якія патрабуюцца.

 

Памер абаненцкай платы на тарыфным плане «Прасцей простага» складае ўсяго 1,9 рубля ў месяц. У гэты кошт ужо ўключаны 100 МБ інтэрнэт-трафіку, якіх цалкам дастаткова для выкарыстання ў прыладах, якія спажываюць невялікія аб'ёмы інтэрнэт-трафіку, – ад «разумных» гадзіннікаў да відэарэгістратараў і сістэм сігналізацыі.

 

«Прасцей простага» будзе цікавы для тых карыстальнікаў смартфонаў, якія хочуць кантраляваць спажыванне паслуг і свае выдаткі, а таксама самі канфігураваць свой тарыф.

 

Усе паслугі ў тарыфе дадаюцца па прынцыпе канструктара. Так, калі патрабуецца павялічыць аб'ём інтэрнэт-трафіку ці дадаць магчымасць здзяйсняць званкі і абменьвацца SMS-паведамленнямі, дастаткова выбраць і падключыць патрэбную паслугу ў патрэбным аб'ёме:

 

 

Кошт, руб.

Тэрмін дзеяння

Пакеты хвілін унутры сеткі

500 хвілін

3,85

30 дзён з аўтаматычным прадаўжэннем

Безліміт унутры сеткі

6,90

Пакеты хвілін ва ўсе сеткі

50 хвілін

2,28

30 дзён з аўтаматычным прадаўжэннем

150 хвілін

5,40

450 хвілін

12,64

Пакеты інтэрнэт-трафіку

500 МБ

3,99

Разава на 30 дзён

1 ГБ

5,99

3 ГБ

8,99

Пакеты SMS

100 SMS

0,98

30 дзён з аўтаматычным прадаўжэннем

300 SMS

2,08

500 SMS

2,75

 

Падрабязнасці – на сайце www.a1.by ці ў крамах A1.