Ноўтбук Infinix InBook X2 з працэсарам 11-га пакалення – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Ноўтбук Infinix InBook X2 з працэсарам 11-га пакалення – ужо ў А1

Прылады

Сустракайце навінку ад брэнда Infinix у А1 – ноўтбук InBook X2 XL23 i5-1155G7 8/512GB. Прыладу можна набыць адным плацяжом або аплаціць суму часткамі без першапачатковага ўзносу.

 

Infinix InBook X2 XL23 i5-1155G7 8/512GB аснашчаны 4-ядравым працэсарам 11-га пакалення, графічным чыпам Intel Iris Xe і 8 ГБ аператыўнай памяці. Дзякуючы 14-цалёваму экрану выява перадаецца выразна і ярка, а матавае пакрыццё паверхні не скажае адценняў. А пашыраная акустычная сістэма DTS забяспечвае насычанае гучанне.

 

У ноўтбуку ўсталяваны SSD-накапляльнік аб'ёмам 512 ГБ і магутная батарэя, якая дазваляе працаваць да 11 гадзін без падзарадкі. Таксама прылада абсталявана HD-камерай з двайной успышкай, відэавыхадам HDMI і ўсімі неабходнымі USB-партамі. Апрача таго, ноўтбук падтрымлівае хуткую зарадку 45 Вт.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.