Новая лінейка Galaxy S23 ад Samsung – зусім хутка ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новая лінейка Galaxy S23 ад Samsung – зусім хутка ў А1

Прылады

А1 аб’яўляе аб надыходзячым старце продажу смартфонаў новай лінейкі Galaxy S23 ад Samsung. Набыць устройствы можна будзе як адзіным плацяжом, так і ў доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў без першапачатковага ўзносу.

 

Смартфоны прэміум-класа прадстаўлены ў стыльным экалагічным дызайне, дзе вялікая колькасць кампанентаў выраблена з выкарыстаннем перапрацаваных матэрыялаў. Сярод іх трывалае і даўгавечнае шкло Corning Gorilla Glass Victus 2, якое ў сярэднім утрымлівае 22% перапрацаванай другаснай сыравіны.

 

У асартыменце А1 будуць прадстаўленыя ўсе тры мадэлі лінейкі: Galaxy S23, S23+ і S23 Ultra з аб’ёмамі памяці на 128, 256 і 512 ГБ. Унікальнай асаблівасцю навінак з’яўляецца звышхуткі працэсар Qualcomm Snapdragon 8 Gen 2, які забяспечвае хуткае і камфортнае выкананне штодзённых задач.

 

Старшая мадэль лінейкі – Samsung S23 Ultra – вылучаецца экранам дыяганаллю 6,8 цалі, ёмістым акумулятарам на 5000 мАг, а таксама шырокавугольнай камерай у 200 Мп. Акрамя таго, экран падтрымлівае работу з убудаваным стылусам S Pen, які палягчае рашэнне разнастайных творчых задач і пашырае функцыянальныя магчымасці ўстройства.

 

Сачыце за навінамі А1, каб не прапусціць інфармацыю аб даце старту продажу.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.