Навінка для эфектыўнай працы: манаблок HP All-in-One 24 – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Навінка для эфектыўнай працы: манаблок HP All-in-One 24 – ужо ў А1

Прылады

Выдатная навіна для ўсіх, хто шукае зручнае рашэнне для вучобы, працы і забаў: у А1 стартавалі продажы манаблока HP All-in-One 24-Df1036ny. Набыць навінку можна ў доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу ад 145,79 рубля ў месяц ці адным плацяжом за 3299 рублёў.

 

Манаблок HP All-in-One 24-Df1036ny – гэта зручны спосаб аб’яднаць усе перавагі стацыянарнага камп'ютэра ў кампактнай форме. Прылада выгадна вылучаецца вялікім 23,8-цалёвым экранам, на якім зручна праглядаць любы кантэнт, а таксама прастатой выкарыстання і эканоміяй месца за кошт адсутнасці асобнага сістэмнага блока.

 

Манаблок спалучае ў сабе высокую прадукцыйнасць і падтрымку ўсіх неабходных сучасным карыстальнікам функцый дзякуючы магутнаму працэсару Intel Core i5 да 4,2 ГГц. Для захоўвання даных выкарыстоўваецца HDD-накапляльнік аб’ёмам 1 ТБ, а за хуткі запуск аперацыйнай сістэмы і працу устаноўленых праграм адказвае SSD-накапляльнік аб’ёмам 500 ГБ. Таксама пакупнікоў парадуе тое, што HP All-in-One 24-Df1036ny прадаецца ў камплекце з клавіятурай і мышшу.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.