Навінка для самых актыўных: Redmi Smart Band 2 ужо ў А1
У А1 з’явілася навінка са свету фітнес-бранзалетаў: нядаўна прадстаўленая на рынку мадэль Redmi Smart Band 2 ужо даступная для куплі ў магазінах кампаніі. Набыць устройства можна як адным плацяжом за 99 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў усяго ад 4,54 рубля ў месяц.
Redmi Smart Band 2 працягвае трэнд на павялічаныя экраны ў фітнес-бранзалетаў: яго дысплэй мае прамавугольную форму і дыяганаль 1,47 цалі. Такім чынам, захоўваючы камфортныя для аматараў актыўнага ладу жыцця і спорту габарыты, гаджэт можа адлюстроўваць больш карыснай інфармацыі. На выбар пакупнікам даступныя два колеры: класічныя чорны і белы.
Устройства падтрымлівае больш за 30 рэжымаў трэніровак – як для спартсменаў-пачаткоўцаў, так і для прафесіяналаў. Асаблівасцямі фітнес-бранзалета з’яўляюцца маніторынг сардэчнага рытму на працягу ўсяго дня, узровень воданепранікальнасці 5 ATM, а таксама лёгкая вага і тонкі корпус – усяго 9,9 мм у таўшчыню. А дзякуючы ёмістаму акумулятару новы фітнес-бранзалет можа працаваць у аўтаномным рэжыме да 14 дзён.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.