Навінка HONOR X7b з вялікім экранам — ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Навінка HONOR X7b з вялікім экранам — ужо ў А1

Прылады

У А1 стартавалі продажы новага смартфона HONOR X7b 8/128GB. Прыладу можна набыць як адным плацяжом за 699 рублёў, так і часткамі, аформіўшы пакупку ў растэрміноўку або крэдыт.

 

HONOR X7b уражвае сваім унушальным 6,8-цалёвым экранам з высокай яркасцю ў 850 ніт, што стварае для карыстальнікаў неверагоднае візуальнае ўспрыманне пры праглядзе кантэнту. Асноўная камера на 108 Мп дазваляе зафіксаваць кожны важны момант у высокай якасці і з выразнай дэталізацыяй, а акумулятар ёмістасцю 6 000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі 35 Вт забяспечвае доўгі час аўтаномнай працы.

 

Навінка таксама парадуе аматараў якаснага аўдыё: два стэрэадынамікі ствараюць гук, як у кінатэатры, а таксама дапамогуць адчуць поўны эфект прысутнасці пры праслухоўванні музыкі, праглядзе відэа або ў гульнях.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

А з сертыфікатамі «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» вы зможаце забяспечыць максімальную абарону набытых у А1 прылад пры наступленні негарантыйных выпадкаў. Падрабязней пра сэрвісную праграму можна даведацца на спецыяльнай старонцы.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы