Навінка ад Xiaomi: Redmi Note 9 Pro – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Навінка ад Xiaomi: Redmi Note 9 Pro – ужо ў А1

А1 пачынае продажы навінкі ад Xiaomi – мадэлі Redmi Note 9 Pro. Прыладу можна набыць адным плацяжом за 849 рублёў ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 35,36 рубля ў месяц.

 

Смартфон Xiaomi Redmi Note 9 Pro атрымаў 6,67-цалёвы экран з невялікай адтулінай для франтальнай камеры, якая размяшчаецца па цэнтры ў верхняй частцы дысплея. Раздзяленне сэлфі-камеры складае 16 Мп, а акрамя стандартных фота з яе дапамогай можна здымаць відэаролікі ў рэжыме запаволенай здымкі з частатой 120 кадраў у секунду. Асноўная камера прылады складаецца з чатырох модуляў: 64-мегапіксельны асноўны, 8-мегапіксельны звышшырокавугольны, 5-мегапіксельны макра-камера, а таксама 2-мегапіксельны сэнсар для вызначэння глыбіні кадра.

 

Redmi Note 9 Pro аснашчаны энергаэфектыўным 8-ядзерным працэсарам Qualcomm Snapdragon 720G з тактавай частатой да 2,3 ГГц. А з акумулятарам ёмістасцю 5020 мАг і звышхуткай зарадкай 30 Вт карыстальнік забудзе пра тое, што такое разраджаны смартфон.

 

Сканер адбіткаў пальцаў Redmi Note 9 Pro убудаваны ў бакавую клавішу, што робіць разблакіроўку хуткай і зручнай і пазбаўляе ад неабходнасці лішні раз дакранацца пальцам да экрана. Падтрымліваеца таксама функцыя разблакіроўкі па твары.

 

Купіць Xiaomi Redmi Note 9 Pro у А1 можна за 849 рублёў адным плацяжом ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 35,36 рубля ў месяц.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.