Навінка з гнуткім экранам SAMSUNG Galaxy Z Flip – ужо ў А1! | Навiны | Пра кампанію

Навінка з гнуткім экранам SAMSUNG Galaxy Z Flip – ужо ў А1!

З 6 сакавіка ў А1 пачынаюцца продажы навінкі ад SAMSUNG – Galaxy Z Flip з гнуткім экранам! Набыць смартфон можна на выгадных умовах – у растэрміноўку да 30 месяцаў без пераплат.

 

SAMSUNG Galaxy Z Flip аснашчаны бязрамкавым 6,7-цалёвым гнуткім экранам, дзякуючы якому прылада складваецца і лёгка змяшчаецца ў далоні. За кошт новага шарнірнага механізма і гнуткага шкла смартфон можа заставацца адкрытым таксама, як экран ноўтбука. Гнуткі экран здольны фіксаваць становішча пад любым вуглом, што дазваляе рабіць здымкі з недаступных раней ракурсаў асноўнай камерай 12 Мп з вуглом агляду 123 градусы. Энергазберажэннем прылады кіруе штучны інтэлект, а ёмістасць акумулятара складае 3300 мАг. Пры гэтым магутны 7-нм працэсар і 8 ГБ аператыўнай памяці забяспечваюць камфортную працу ў некалькіх дадатках адначасова.

 

Набыць SAMSUNG Galaxy Z Flip можна ў растэрміноўку без пераплат са штомесячным узносам ад 133,30 рубля ў месяц.

 

Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам. Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.