Навінка Xiaomi Redmi A2+ ужо ў А1
У А1 стартавалі продажы смартфона Xiaomi Redmi A2+ 3/64GB. Набыць навінку можна па даступнай цане за 329 рублёў адным плацяжом. Апрача таго, у магазінах А1 смартфон даступны ў крэдыт або ў растэрміноўку пры пакупцы ў інтэрнэт-магазіне А1.
Xiaomi Redmi A2+ аснашчаны 6,52-цалёвым экранам, працэсарам MediaTek Helio G36 у спалучэнні з 3 ГБ аператыўнай памяці і ёмістым акумулятарам на 5000 мАг. Смартфон мае двайную сістэму камер са штучным інтэлектам і святлодыёдную ўспышку. Апрача таго, на задняй панэлі дэвайса ёсць круглы сканер адбіткаў пальцаў. Смартфон ідэальна пасуе школьнікам і людзям ва ўзросце.
Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.