Навінкі ад брэнда HUAWEI – у продажы ў А1
У А1 з'явіліся дзве навінкі ад брэнда HUAWEI: смарт-гадзіннік WATCH Fit SE і бесправадныя навушнікі FreeBuds SE 2.
HUAWEI WATCH Fit SE ўяўляюць сабой выдатнае спалучэнне элегантнасці і функцыянальнасці ў адной прыладзе. 1,64-цалёвы AMOLED-дысплэй забяспечвае актуальны знешні выгляд гаджэта і зручнасць выкарыстання. Персанальны манітор здароўя HUAWEI TruSeen 5.0 сочыць за фізічнымі паказчыкамі арганізма, прадастаўляючы інфармацыю пра сардэчны рытм, узровень кіслароду ў крыві і якасць сну. Набыць навінку на старце продажаў можна адным плацяжом за 249 рублёў.
Бесправадныя навушнікі HUAWEI FreeBuds SE 2 забяспечаць стабільны гук высокай якасці, які падорыць непаўторныя акустычныя ўражанні. Простае спалучэнне і падключэнне па Bluetooth робяць выкарыстанне навушнікаў лёгкім і зручным. Батарэя дазваляе бесперапынна слухаць музыку да 9 гадзін і не хвалявацца пра зарадку. Навінка мае абарону ад пылу і пырскаў па стандарце IP54. Купіць дэвайс можна ўсяго за 149 рублёў адным плацяжом або аформіць пакупку ў зручную растэрміноўку да 24 месяцаў.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.