Навінкі TECNO CAMON 19 серыі – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Навінкі TECNO CAMON 19 серыі – ужо ў А1

Прылады

А1 прапануе адразу тры новыя смартфоны брэнда TECNO: CAMON 19 6/128GB, CAMON 19 Neo 6/128GB і CAMON 19 Pro 8/128GB. Мадэлі можна набыць ад 449 рублёў пры аднаразовай аплаце. Апрача таго, аформіць пакупку можна ў доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў – усяго ад 23,70 рубля ў месяц.

 

Апрача прэміяльнага дызайну, навінкі парадуюць карыстальнікаў 6,8-цалёвым FHD+ дысплэем, а таксама яркімі начнымі партрэтнымі здымкамі дзякуючы асноўнай камеры. За высокую прадукцыйнасць адказвае 8-ядравы працэсар, а акумулятар ёмістасцю 5000 мАг дасць рады з любымі задачамі на працягу дня.

 

Смартфон TECNO CAMON 19 Pro 8/128GB аснашчаны дысплэем з пашыранай каляровай гамай і частатой абнаўлення 120 Гц, а таксама мае зарадную прыладу на 33 Вт.

 

А мадэлі TECNO CAMON 19 6/128GB і TECNO CAMON 19 Pro 8/128GB адрозніваюцца таўшчынёй рамкі дысплэя ўсяго ў 0,98 мм, што забяспечвае шырокія вуглы агляду і максімальнае паглыбленне падчас гульняў і прагляду відэа.

 

Знаёмцеся з навінкамі TECNO ў А1!

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы