Новае пакаленне iPad – хутка ў А1
А1 аб'яўляе пра хуткі старт продажаў новага ўльтратонкага планшэта Apple. Набыць прыладу можна будзе як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку.
Новы iPad стаў не толькі больш прадукцыйным у параўнанні з папярэднікам дзякуючы чыпу А13 Bionic, але і значна больш энергаэфектыўным, забяспечваючы да поўнага дня працы без падзарадкі. Пры гэтым графічны працэсар таксама значна палепшыўся і дазваляе апрацоўваць здымкі і відэа на 20 адсоткаў хутчэй.
Планшэт новага пакалення атрымаў звышшырокавугольную франтальную камеру з матрыцай 12 Мп. Магчымасці такога фотамодуля дапамогуць заўсёды заставацца ў цэнтры ўвагі ва ўсіх сэнсах – бо цяпер падчас відэазванкоў ён будзе заўсёды трымаць вас у цэнтры кадра.
Сачыце за навінамі А1, каб не прапусціць інфармацыю пра дату старту перадзаказу і продажаў новага iPad!
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.