Новае пакаленне складных смартфонаў Samsung Galaxy Z Fold3 – ужо ў продажы ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новае пакаленне складных смартфонаў Samsung Galaxy Z Fold3 – ужо ў продажы ў А1

У А1 пачаліся продажы Samsung Galaxy Z Fold3. Аформіць куплю прылады можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 233,29 рубля ў месяц.

 

Galaxy Z Fold3 – ужо трэцяе пакаленне складных смартфонаў Samsung, якое захавала ўсе ключавыя асаблівасці сваіх папярэднікаў: у складзеным выглядзе гэта зручны і практычны апарат з 6,2-цалёвым бязрамкавым экранам, а ў раскладзеным – 7,6-цалёвы планшэт.

 

Пры гэтым новая версія атрымала некалькі паляпшэнняў: «нябачную» падэкранную франтальную камеру, працэсар Qualcomm Snapdragon 888, падтрымку пяра S Pen і павялічаны аб'ём убудаванай памяці – 256 і 512 ГБ. Акрамя таго, сама прылада стала танчэй і лягчэй і ўпершыню ў гісторыі лінейкі Z Fold атрымала абарону ад вады IPX8.

 

Набываючы смартфон, пакупнікі таксама атрымліваюць сертыфікат Samsung Care на аднаразовую замену дысплея ў аўтарызаваных цэнтрах Samsung тэрмінам дзеяння на адзін год.

 

Спяшайцеся за незвычайнай навінкай у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.