Новыя флагманскія планшэты Samsung – ужо ў А1
У А1 стартавалі продажы флагманскіх планшэтаў брэнда Samsung: Galaxy Tab S9 Ultra, Galaxy Tab S9+ і Galaxy Tab S9. Купіць накінкі можна як адным плацяжом ад 2799 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў – ад 124,94 рубля ў месяц. Апрача таго, на старце продажаў даступная растэрміноўка без пераплат на 6 і 11 месяцаў.
Усе тры новая планшэты Samsung атрымалі вялікі дысплэй Dynamic AMOLED 2X, які забяспечвае эфектную колераперадачу і поўнае пагружэнне ў выяву на экране. Апрача таго, гэта першыя прылады серыі Galaxy Tab S з абаронай ад вільгаці і пылу класа IP68: сучасны металічны корпус кожнай з мадэляў узмоцнены трывалай рамкай з арміраванага алюмінію. Электроннае пяро S Pen таксама палепшанае па ўсіх параметрах, уключаючы павелічэнне адчувальнасці наканечніка для прадухілення выпадковых націсканняў.
Хуткі працэсар Snapdragon 8 Gen 2 для Samsung Galaxy Tab S9 Ultra| Tab S9+| Tab S9 распрацаваны з улікам высокіх патрабаванняў да прадукцыйнасці і энергазберажэння для гульняў на прафесійным узроўні, а поўнага зараду хопіць на цэлы працоўны дзень.
Ацаніце перавагі навінак ад Samsung першымі разам з А1!
Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.