Новыя гаджэты ад HONOR — ужо ў А1
У А1 стартавалі продажы адразу трох навінак брэнда HONOR: смарт-гадзінніка HONOR CHOICE Watch, фітнэс-бранзалета HONOR CHOICE MOECEN Band і бесправадных навушнікаў HONOR CHOICE Open-Ear True Wireless Earbuds. Набыць гаджэты можна ў магазінах А1 адным плацяжом або ў растэрміноўку без першага ўзносу.
HONOR CHOICE Watch аснашчаны яркім і насычаным 1,95-цалёвым AMOLED-дысплэем. Навінка яднае ў сабе стылёвы дызайн з цікавымі функцыямі, у тым ліку маніторынг стану здароўя і магчымасць кантраляваць апавяшчэнні прама з запясця. А крэатыўныя цыферблаты дададуць непаўторнага стылю і дапоўняць любы ваш вобраз.
HONOR CHOICE MOECEN Band — гэта зручнасць, прадукцыйнасць і дакладнасць. Фітнэс-бранзалет мае вялікі AMOLED-дысплэй, на якім можна лёгка і камфортна праглядаць дадзеныя нават пры яркім сонечным святле. Навінка забяспечыць бесперапынны маніторынг здароўя і актыўнасці без перапынкаў дзякуючы працягламу аўтаномнаму часу працы — да 12 дзён. Больш за тое, з дапамогай 119 рэжымаў трэніровак можна знайсці ідэальную праграму для сябе.
HONOR CHOICE Open-Ear True Wireless Earbuds забяспечваюць не толькі да 40 гадзін выкарыстання, але і абарону ад вільгаці па стандарце IP54, што робіць іх выдатным выбарам для інтэнсіўных трэніровак. Навушнікі маюць адкрытую канструкцыю, што дазваляе з лёгкасцю іх адаптаваць пад сябе і захаваць максімальны камфорт нават пры працяглым выкарыстанні. Зручнае сэнсарнае кіраванне і магутныя басы забяспечваюць якасць гуку на найвышэйшым узроўні.
Выберыце свайго ідэальнага спадарожніка на шляху да актыўнага і здаровага ладу жыцця проста цяпер у А1!
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.