Новыя iPhone 13 і iPhone 13 Pro — хутка ў А1! | Навiны | Пра кампанію

Новыя iPhone 13 і iPhone 13 Pro — хутка ў А1!

Кампанія А1 анансуе хуткі перадзаказ на iPhone 13 і iPhone 13 Pro.

 

Навінкі атрымалі найноўшы чып Apple A15 Bionic і яркі 6,1-цалёвы Super Retina XDR-дысплей са звышмоцным шклом Ceramic Shield, дзе ў старэйшай мадэлі ён падтрымлівае частату абнаўлення 120 Гц. Акрамя таго, смартфоны пацешаць карыстальнікаў больш магутнымі акумулятарамі ў параўнанні з мінулым пакаленнем iPhone, падтрымкай аксесуараў MagSafe, новымі яркімі колерамі, а таксама пазнавальным стылем з выразнымі абрысамі бакавых граней корпуса.

 

Абедзве новыя мадэлі атрымалі палепшаныя блокі камер з пашыранымі магчымасцямі па здымцы фота і відэа, у тым ліку і ўначы.

 

Сачыце за навінамі А1, каб не прапусціць інфармацыю пра дату старту перадзаказу і продажаў новых iPhone!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.