Новыя планшэты Apple iPad 9 – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новыя планшэты Apple iPad 9 – ужо ў А1

У А1 стартавалі продажы новых ультратонкіх планшэтаў iPad 9 ад Apple. Набыць прылады можна як адным плацяжом, так і ў доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў ад 52,45 рубля ў месяц.

 

Новы iPad стаў не толькі больш прадукцыйным у параўнанні з папярэднікам дзякуючы чыпу А13 Bionic, але і значна больш энергаэфектыўным, забяспечваючы працу без падзарадкі на працягу дня. Стаў значна лепей і графічны працэсар – цяпер ён дазваляе апрацоўваць выявы і відэа яшчэ хутчэй.

 

Планшэт новага пакалення атрымаў звышшырокавугольную франтальную камеру з матрыцай 12 Мп. Магчымасці такога фотамодуля дапамогуць заўсёды заставацца ў цэнтры ўвагі ва ўсіх сэнсах – бо цяпер падчас відэазванкоў ён будзе заўсёды трымаць свайго карыстальніка ў цэнтры кадра.

 

Планшэты даступныя ў мадыфікацыі 64 ГБ і 256 ГБ. Абодва планшэты прадстаўлены ў двух колерах: серабрыстым і «шэры космас».

 

Спяшайцеся за яркай навінкай у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.