Новыя планшэты Samsung A-серыі – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новыя планшэты Samsung A-серыі – ужо ў А1

Прылады

У А1 стартавалі продажы новых планшэтаў брэнда Samsung: Galaxy Tab A9 8/128GB і яго пашыранай версіі Galaxy Tab A9+ 8/128GB. Навінкі можна набыць адным плацяжом, а таксама можна аформіць пакупку ў растэрміноўку або крэдыт.

 

Samsung Galaxy Tab A9+ атрымаў магутны 8-ядравы працэсар, 4 дынамікі з падтрымкай Dolby Atmos і яркі дысплэй на 11 цаляў. А малодшая мадэль – Samsung Galaxy Tab A9 – абсталяваная 8,7-цалёвым дысплэем і двайнымі дынамікамі.

 

Абедзве прылады аснашчаныя да 8 ГБ аператыўнай памяці, што дазваляе выконваць адразу некалькі рэсурсаёмістых задач адначасова, не перажываючы пра прадукцыйнасць, хуткасць працы і месца для захоўвання ўсіх неабходных дадзеных. Для падтрымання зараду Samsung Galaxy Tab A9 мае акумулятар ёмістасцю 5 100 мАг, а Samsung Galaxy Tab A9+ – 7 040 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы