Новыя смартфоны і ноўтбукі брэнда TECNO у А1
У А1 паступілі адразу чатыры навінкі брэнда TECNO. У іх ліку прадстаўлены два смартфоны: TECNO POVA Neo 2 4/128GB і TECNO POVA 4 8/128GB. А ў партфоліа ноўтбукаў дадаліся TECNO MEGABOOK-T1 12/256GB і TECNO MEGABOOK-T1 16/512GB. Купіць навінкі можна без першага ўзносу ўсяго ад 25,37 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў.
Вытанчаны ноўтбук TECNO MEGABOOK-T1 мае алюмініевы корпус таўшчынёй усяго 14,8 мм і 15,6-цалёвы IPS-дысплэй. За прадукцыйнасць мадэлі адказвае працэсар Intel Core 10, а за абарону прыватнасці – сканер адбіткаў пальцаў, убудаваны ў кнопку ўключэння. Акрамя таго, устройства можа прапрацаваць без падзарадкі да 17,5 гадзін, што дазваляе спакойна засяродзіцца на рабоце, вучобе ці забавах. Ноўтбук прадстаўлены ў двух камплектацыях: з аператыўнай памяццю на 12 ГБ і 16 ГБ, і з убудаванай памяццю на 256 ГБ і 512 ГБ адпаведна.
Новыя смартфоны брэнда абсталяваны вялікім 6,82-цалёвым дысплэем з частатой абнаўлення да 90 Гц. Яркі і эфектны TECNO POVA Neo 2 мае звышёмісты акумулятар на 7000 мАг, два дынамікі з сістэмай шумапрыглушэння на базе штучнага інтэлекту і сістэму стэрэагуку DTS, а таксама працэсар MediaTek Helio G85 для камфортнага гульнявога працэсу.
TECNO POVA 4 адрозніваецца высокай прадукцыйнасцю і энергаэфектыўнасцю дзякуючы 8-ядзернаму працэсару MediaTek Helio G99. Акрамя таго, асноўная камера ў смартфоне мае разрашэнне 50 Мп для прыгожых кадраў высокай выразнасці. А ёмісты акумулятар 6000 мАг і падтрымка хуткай зарадкі 18 Вт забяспечаць працяглую работу дэвайса.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.