Новыя стылёвыя ноўтбукі ад Asus ужо ў А1
У інтэрнэт-магазіне А1 з’явіліся два стылёвыя і прадукцыйныя ноўтбукі ад Asus: мадэлі Zenbook 14 16/512GB і Vivobook 17X 16/512GB. Навінкі спалучаюць сучасны дызайн, магутныя характарыстыкі і надзейнасць. Гэта ідэальны выбар як для працы і навучання, так і для адпачынку.
ASUS Zenbook 14 16/512GB – 14-цалёвы ноўтбук, які дасць рады практычна любой задачы без замаруджванняў. Аснашчаны працэсарам AMD Ryzen 5, аператыўнай памяццю на 16 ГБ і SSD-назапашвальнікам на 512 ГБ, ён забяспечыць выдатную хуткасць працы, хутка загружаючы праграмы і апрацоўваючы вялікія файлы. Лёгкі, кампактны і ўльтрапартатыўны – ідэальны спадарожнік для падарожжаў і працы ў любым месцы.
ASUS Vivobook 17X 16/512GB – гэта вялікі экран і высокая прадукцыйнасць у адной прыладзе. Ноўтбук абсталяваны 17-цалёвым экранам, які забяспечвае дастаткова прасторы для працы і забаў. Працэсар AMD Ryzen 5, 16 ГБ аператыўнай памяці і SSD на 512 ГБ робяць мадэль зручнай для працы з графікай, відэамантажу і шматзадачнасці без замаруджванняў.
Абедзве мадэлі таксама аснашчаныя Wi-Fi 6 для імгненнага падключэння і партамі USB-C і HDMI для зручнага ўзаемадзеяння з іншымі прыладамі. А вялікая ёмістасць акумулятара парадуе магчымасцю доўга карыстацца ноўтбукам без падзарадкі.
Адкрыйце для сябе ўвесь асартымент ноўтбукаў Asus у інтэрнэт-магазіне А1.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.