Новыя тарыфныя планы, відэаманіторынг і ІТ-сэрвісы: А1 прадстаўляе на «ТІБО-2022» экасістэму рашэнняў для прыватных кліентаў і бізнэсу | Навiны | Пра кампанію

Новыя тарыфныя планы, відэаманіторынг і ІТ-сэрвісы: А1 прадстаўляе на «ТІБО-2022» экасістэму рашэнняў для прыватных кліентаў і бізнэсу

На 28-м міжнародным спецыялізаваным форуме па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО-2022» кампанія А1 прадстаўляе комплекс рашэнняў па ўсіх ключавых напрамках развіцця сваіх паслуг – ад новых тарыфных планаў для фізічных асоб да высокатэхналагічных ІКТ-паслуг на базе дата-цэнтра А1.

У адпаведнасці з канцэпцыяй, якая прадугледжвае падыход да развіцця кожнага напрамку як адзінай экасістэмы паслуг, стэнд А1 на «ТІБО-2022» рэалізаваны ў эка-стылістыцы: у выглядзе трох дрэў, якія сімвалізуюць сегменты паслуг для індывідуальных кліентаў, карпаратыўных кліентаў і ІКТ-рашэнні.

 

Сярод паслуг для фізічных асоб на выставе можна азнаёміцца і атрымаць кансультацыю па актуальнай прадукцыi кампаніі:

- новых мабільных тарыфных планах, якія адрозніваюцца простай канфігурацыяй і актуальным кантэнтам;

- канвергентным тарыфным плане «МЕГА Макс», абаненты якога могуць карыстацца поўным безлімітным доступам да самых папулярных тэлекамунікацыйных паслуг (хатні інтэрнэт на хуткасці да 100 Мбіт/с, тэлебачанне, мабільны інтэрнэт і галасавую сувязь) у рамках адной прапановы;

- камплекце «SIM-to-go», які дазваляе падключыць або перанесці свой нумар у сетку A1, не звяртаючыся ў краму кампаніі.

Акрамя таго, на стэндзе прадстаўлена зона прыкладання «Мой А1», дзе наведвальнікі форуму могуць даведацца больш аб магчымасці кіраваць усімі паслугамі ў адным месцы. Так, напрыклад, з яго дапамогай можна дадаваць уласныя нумары і акаўнты блізкіх, дыстанцыйна кіраваць неабходнымі паслугамі, даведвацца баланс або інфармацыю аб тарыфе, пакідаць заяўкі ў тэхнічную падтрымку і многае іншае.

 

Кампанія А1 таксама пастаянна працуе над папаўненнем партфеля рашэнняў для бізнэсу. У рамках «ТІБО-2022» прадстаўлены такія актуальныя прадукты, як:

- новае комплекснае рашэнне «А1 Відэаназіранне», якое дазваляе выдалена захоўваць, кіраваць, запісваць, прайграваць і аналізаваць запісы відэаназірання ў «воблаку». Сэрвіс адкрывае шырокія магчымасці відэааналітыкі, што дазволіць павысіць бяспеку і эфектыўнасць самых розных аб'ектаў – ад вытворчых і гандлёвых прадпрыемстваў да паркінгаў і будаўнічых пляцовак;

- рашэнне «Smart-рассылкi» для адпраўкі рэкламных і транзакцыйных паведамленняў па каналах SMS і Viber з выкарыстаннем зручнага web-інтэрфейсу і выгадных умоў на паслугі сувязі А1;

- воблачнае рашэнне «Віртуальная АТС» для арганізацыі разумнай тэлефаніі, якое дазваляе аб'яднаць усе офісы і супрацоўнікаў кампаніі без куплі спецыяльнага абсталявання. У тым ліку яно дае магчымасць падключаць карпаратыўныя SIM-карты і SIP-нумары, а таксама інтэгруецца з папулярнымі CRM-сістэмамі.

 

З'яўляючыся адным з найбуйнейшых у Беларусі правайдэраў ІКТ-паслуг, прадстаўнікі А1 пазнаёмяць наведвальнікаў «ТІБО-2022» з найбольш папулярнымі ІТ-сэрвісамі:

– паслугай Colocation па размяшчэнні абсталявання кліентаў у дата-цэнтры А1;

- сістэмай VMaaS, якая прапануе набор рашэнняў для выяўлення і прадухілення ўразлівасцяў;

- рашэннем SIEMaaS для аналізу падзей бяспекі ад сеткавых прылад і прыкладанняў;

- паслугай WAFaaS, якая забяспечвае абарону вэб-прыкладанняў;

- прапановай DRaaS для пасляаварыйнага аднаўлення віртуальных машын;

- рашэннем IaaS, якое дазваляе ствараць гатовыя воблачныя інфраструктуры для вырашэння бізнес-задач любога маштабу;

- паслугамі аўтаматызацыі бізнесу, аўдыту, выпрацоўкі стратэгіі інфармацыйнай бяспекі, абароны ад DDoS-нападаў і іншых кіберпагроз.

 

Акрамя таго, для наведвальнікаў «TIBO-2022» на выставе арганізавана асобная зона, дзе прадстаўлены забаўляльная прадукцыя А1 – відэасэрвіс VOKA і кіберспартыўны накірунак, у развіцці і папулярызацыі якога кампанія актыўна ўдзельнічае, праводзячы розныя турніры і іншыя мерапрыемствы.

 

Пазнаёміцца з прадстаўленымі на «ТІБО-2022» напрамкамі і прапановамі ад А1 наведвальнікі выставы могуць з 6 па 10 чэрвеня на базе МКСК «Мінск-арэна».