Новы год – новыя магчымасці з «A1 Плюс»: цяпер траціць балы можна і на паслугі партнёраў
Праграма лаяльнасці «A1 Плюс» дзеліцца сваім вялікім абнаўленнем! Цяпер скарыстаць бонусныя балы можна не толькі на паслугі А1, паездкі і куплі, але і на атрыманне промакодаў на сайце A1plus.by! Забавы, прыгажосць і здароўе, творчасць, кавярні і рэстараны, падарункі, кветкі, спорт і адпачынак – выдаткоўвайце балы на тое, што вам патрэбна.
«A1 Плюс» – гэта просты спосаб атрымаць выгаду за звыклыя выдаткі. Балы налічваюцца за паездкі з «A1 Таксі» і за куплі ў рознічных магазінах А1 і ў інтэрнэт-магазіне Shop.a1.by.
А выдаткаваць бонусныя балы можна:
1. На паездкі з «A1 Таксі» – аплата да 99% кошту;
2. На тавары ў магазінах А1 і інтэрнэт-магазіне shop.a1.by – аплата да 30% кошту;
3. На паслугі А1 – аплата да 99% кошту;
4. На атрыманне промакодаў партнёрскіх сэрвісаў – да 100% кошту!
Гэтак, напрыклад, з дапамогай назапашаных балаў можна парадаваць сябе і сваіх блізкіх сеансам у студыі масажу, смачным сетам ролаў, карысным майстар-класам, святочным букетам, абанементам на спорт і адпачынак – і шмат чым іншым.
Як стаць удзельнікам
1. У праграме «Мой А1»:
1. Усталюйце праграму «Мой А1»;
2. Зарэгіструйцеся, націсніце на абразок «А1 плюс» і кнопку «Далучыцца».
2. У праграме «A1 Таксі»:
1. Усталюйце праграму «A1 Таксі»;
2. Зарэгіструйцеся і прывяжыце банкаўскую картку.
3. На сайце a1plus.by:
1. Зайдзіце на сайт a1plus.by;
2. Зарэгіструйцеся па нумары тэлефона і пацвердзіце ўдзел у праграме лаяльнасці.
Стаць удзельнікам праграмы можна кожны ахвотны, незалежна ад вашага мабільнага аператара.
Сачыце за сваімі баламі ў праграмах «Мой А1», «A1 Таксі», а таксама ў сваім акаўнце на сайце А1plus.by.
Не ўпускайце выгаду – падключайцеся да праграмы лаяльнасці «A1 Плюс» проста зараз.
З А1 выгадна!