Новы iPhone 15 – хутка ў продажы ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новы iPhone 15 – хутка ў продажы ў А1

Прылады

А1 анансуе хуткі старт продажаў трох мадэляў Phone новага пакалення: iPhone 15, iPhone 15 Pro і iPhone 15 Pro Max.

 

iPhone 15 атрымаў чып Apple A16 Bionic і яркі 6,1-цалёвы дысплэй са звыштрывалым шклом Ceramic Shield. Цяпер заражаць смарфтон можна праз выкарыстанне USB-C.

 

Мадэлі iPhone 15 Pro і iPhone 15 Pro Max маюць чып Apple A17 Pro Bionic, які забяспечвае вялікі скачок у прадукцыйнасці графікі, а таксама экран Super Retina XDR з функцыямі ProMotion, Always-On і Dynamic Island. Апрача таго, смартфоны парадуюць карыстальнікаў трывалай і лёгкай тытанавай канструкцыяй.

 

Навінкі таксама абсталяваныя высакаякаснай камерай з асноўным модулем на 48 Мп, якая дазволіць зафіксаваць яскравыя моманты жыцця.

 

Сачыце за навінамі А1, каб паспець першымі набыць новы iPhone 15!