Новы планшэт Blackview Tab 16 Pro ужо ў А1
А1 аб’яўляе старт продажу новага планшэта Blackview Tab 16 Pro 8/256GB! Гэты магутны дэвайс, створаны для камфортнага выкарыстоўвання ў любых умовах, ужо даступны для заказу ў інтэрнэт-магазіне як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.
Стыльны і функцыянальны Blackview Tab 16 Pro мае мноства пераваг, якія робяць яго выдатным выбарам для працы і забаў. Ён аснашчаны 11-цалёвым экранам з выдатнай яркасцю і камфортам для вачэй, а таксама магутным 8-ядзерным працэсарам, які справіцца з любымі задачамі.
Планшэт ідэальна кладзецца ў руцэ дзякуючы тонкаму корпусу і вазе ўсяго 503 г, што робіць яго зручным для штодзённага выкарыстання. Blackview Tab 16 Pro стане выдатным памочнікам для офіса дзякуючы падтрымцы бесправадных клавіятуры і мышы, якія пераўтвараюць яго ў паўнацэнную прыладу для прадуктыўнай працы. Таксама ў камплекце ідзе стылус, што адкрывае новыя магчымасці для працы з графікай і нататкамі.
Убудаваны акумулятар на 7 700 мАг забяспечыць працяглы час работы без падзарадкі, а магчымасць пашырэння аператыўнай памяці да 24 ГБ дазволіць запускаць усе патрэбныя файлы і праграмы, каб справіцца з некалькімі задачамі адначасова.
Не прапусціце шансу стаць уладальнікам гэтага стыльнага і функцыянальнага планшэта – заходзьце на сайт і афармляйце заказ ужо зараз!
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
А з сертыфікатамі «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» вы зможаце забяспечыць максімальную абарону набытых у А1 прылад пры наступленні негарантыйных выпадкаў. Падрабязней пра сэрвісную праграму можна даведацца на спецыяльнай старонцы.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.