Новы планшэт HUAWEI MatePad SE ужо ў А1
У А1 пачаўся продаж планшэта HUAWEI MatePad SE. Набыць навінку можна як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку ад 29,12 рубля ў месяц.
Планшэт атрымаў бязрамачны FullHD-экран з дыяганаллю 10,36 цалі і тэхналогіяй абароны зроку, дзякуючы чаму, незалежна ад асвятлення, вочы менш стамляюцца нават пры працяглай рабоце з гаджэтам.
Тэхналогія HUAWEI Histen 8.0 забяспечвае эфект аб’ёмнага гучання і высокую якасць перадачы голасу падчас выклікаў. Лёгкі і трывалы металічны корпус з камфортам размяшчаецца ў руках, а васьміядзерны 6-нм працэсар забяспечвае стабільную і плаўную работу.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.