Новы старт і лічбавы камфорт: А1 запускае паслугу «Нумар без гісторыі» | Навiны | Пра кампанію

Новы старт і лічбавы камфорт: А1 запускае паслугу «Нумар без гісторыі»

Прыватным клiентам / Бiзнесу

З 26 сакавіка 2026 г. ў А1 даступна новая паслуга, якая дазваляе кліентам кампаніі атрымаць абсалютна «свежы» старт у лічбавых зносінах. Опцыя «Нумар без гісторыі» цяпер даступна як пры падключэнні новага нумара, так і пры замене бягучага.

 

Галоўная перавага паслугі – абсалютная «лічбавая чысціня» камунікацый. Выбіраючы «Нумар без гісторыі», вы атрымліваеце камбінацыю лічбаў, якая раней ніколі не выкарыстоўвалася і не мела іншых уладальнікаў. Гэта цалкам выключае атрыманне непажаданых званкоў або паведамленняў, адрасаваных папярэдняму ўладальніку нумара, а таксама гарантуе адсутнасць прывязкі нумара да акаўнтаў у месенджарах, сацыяльных сетках і банкаўскіх праграмах ад мінулых карыстальнікаў: высокі ўзровень камфорту і прыватнасці з першага дня карыстання.

 

Як падключыць?

 

Выбраць «Нумар без гісторыі» можна ва ўсіх магазінах А1, а таксама ў офісах афіцыйных павераных кампаніі. Опцыя даступна як пры новым падключэнні да сеткі А1, так і пры замене ўжо існага нумара.

 

Кошт паслугі «Нумар без гісторыі» складае 25 рублёў (разавы плацеж).

 

Акрамя таго, абанентам даступна магчымасць бясплатна скарыстацца паслугай «Бяспечны інтэрнэт» ад А1, што забяспечыць дадатковую лічбавую абарону. Тэставы перыяд даецца на 30 дзён, пасля чаго кошт складзе ўсяго 2,90 рубля штомесяц. Падрабязней пра магчымасці, якія вы атрымліваеце з паслугай, можна азнаёміцца на сайце.