Новы ўльтратонкі iMac – ужо ў продажы ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новы ўльтратонкі iMac – ужо ў продажы ў А1

У А1 пачаліся продажы манаблока iMac з дыяганаллю 24 цалі. Навінка даступная ў віртуальнай краме кампаніі і прадстаўлена ў двух колерах – серабрыстым і сінім.

 

iMac 24 цалі – гэта абноўлены iMac з тонкім дысплеем на базе SoC Apple M1. Манаблок аснашчаны 24-цалёвым экранам з раздзяленнем 4,5К. Таўшчыня новага iMac складае ўсяго 11,5 мм. Да куплі даступная мадэль з 8 ГБ аператыўнай памяці і 256 ГБ асноўнай памяці.

 

Пры афармленні куплі ў растэрміноўку на 24 месяцы кошт прылады складзе 210,80 рубля ў месяц, а пры аднаразовай аплаце – 4 799 рублёў.

 

Спяшайцеся аформіць ультратонкі iMac у віртуальнай краме А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.