Новы ўзровень абароны: падпіска Kaspersky Plus цяпер і для дамашняга інтэрнэту ад А1 | Навiны | Пра кампанію

Новы ўзровень абароны: падпіска Kaspersky Plus цяпер і для дамашняга інтэрнэту ад А1

Прыватным клiентам / Бiзнесу

З 23 верасня 2024 года у карыстальнікаў дамашняга інтэрнэту ад А1 з'явілася магчымасць забяспечыць максімальны ўзровень абароны сваіх прылад з падпіскай Kaspersky Plus для фіксаванага інтэрнэту.

 

Дзякуючы падпісцы карыстальнікі атрымліваюць не толькі антывірус у рэальным часе, але і абарону даных, кіраванне паролямі, дыягностыку цвёрдага дыска, выяўленне несанкцыянаванага падключэння да Wi-Fi і шмат іншага. Падпіска дазваляе абараніць да 3 прылад і сумяшчаецца з рознымі аперацыйнымі сістэмамі.

 

Апрача таго, першыя 30 дзён карыстацца паслугай Kaspersky Plus можна бясплатна. Затым вы зможаце працягнуць карыстацца паслугай усяго за 7,92 рубля за 30-дзённы перыяд падпіскі для 3 прылад.

 

Найменне падпіскіКошт, у бел. рублях (з ПДВ)Перыяд дзеяння, дзёнКолькасць прылад, шт.
Kaspersky Plus для фіксаванага Інтэрнэту7,92303

 

Падключэнне падпіскі даступна праз дадатак «Мой А1», у асабістым кабінеце ці пры звароце ў магазіны А1.

 

Не прапусціце магчымасць забяспечыць надзейную абарону вашых прылад з падпіскай Kaspersky Plus для фіксаванага інтэрнэту ад А1!

 

Падрабязней азнаёміцца з апісаннем, тарыфамі і ўмовамі для фізічных асоб можна тут, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – па гэтай спасылцы.