Новы Xiaomi 11T – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новы Xiaomi 11T – ужо ў А1

У А1 стартавалі продажы смартфона Xiaomi 11T. Набыць прыладу можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў ад 66,62 рубля ў месяц.

 

Xiaomi 11T атрымаў 6,67-цалёвы AdaptiveSync AMOLED-дысплей з частатой абнаўлення экрана да 120 Гц, а таксама 8-ядзерны працэсар MediaTek Dimensity 1200-Ultra. Акрамя таго, навінка аснашчана 3-модульнай асноўнай камерай з тэхналогіяй штучнага інтэлекту: з галоўным модулем на 108 Мп, звышшырокавугольным – на 8 Мп, а таксама модулем для тэлемакраздымкі на 5 Мп. Франтальная камера прылады атрымала 16 Мп.

 

8 ГБ і 256 ГБ убудаванай памяці дазваляюць захоўваць усе неабходныя файлы на смартфоне і з камфортам выкарыстоўваць адначасова некалькі дадаткаў. Дзякуючы магутнаму акумулятару 5000 мАг з падтрымкай хуткай правадной зарадкі 67 Вт, з дапамогай якой смартфон зараджаецца да 100% за 36 хвілін, прылада лёгка прапрацуе да аднаго дня.

 

Смартфон можна набыць аднаразовым плацяжом за 1 599 рублёў, а таксама ў выгадную растэрміноўку да 24 месяцаў ад 66,62 рубля ў месяц без пераплат.

 

Спяшайцеся аформіць заказ у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.