Новы Xiaomi Redmi 10 – ужо ў А1
У А1 пачаліся продажы Xiaomi Redmi 10 з аб'ёмам памяці 64 ці 128 ГБ. Аформіць куплю можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 23,70 рубля ці аднаразовым плацяжом ад 569 рублёў.
Xiaomi Redmi 10 атрымаў 6,5-цалёвы экран з падтрымкай FullHD+ і з частатой абнаўлення 90 Гц, а таксама 8-ядзерны працэсар MediaTek Helio G88. Навінка аснашчана 4-модульнай камерай з тэхналогіяй штучнага інтэлекту: у дадатак да галоўнага модуля 50 Мп смартфон атрымаў камеру 5 Мп для шырокавугольнай здымкі, камеру 2 Мп для макраздымкі і яшчэ адну камеру 2 Мп з датчыкам глыбіні для эфектнага размыцця фону.
4 ГБ аператыўнай памяці, а таксама 64 ГБ ці 128 ГБ убудаванай дазваляюць захоўваць усе неабходныя файлы на смартфоне і з камфортам выкарыстоўваць адначасова некалькі дадаткаў. Дзякуючы магутнаму акумулятару 5000 мАг з хуткай правадной зарадкай 18 ВТ пра батарэю можна не ўспамінаць цэлы дзень.
Спяшайцеся за навінкай у А1!
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.