Аб новых магчымасцях і ўмовах выкарыстання роўмінг-пакета аб'ёмам 1 ГБ | Навiны | Пра кампанію

Аб новых магчымасцях і ўмовах выкарыстання роўмінг-пакета аб'ёмам 1 ГБ

Кампанія А1 аб'яўляе пра запуск паслугі «1 ГБ у сетках А1 і РФ (для бізнесу)». З 12 мая 2021 года кліентам-юрыдычным асобам, а таксама фізічным асобам, якія абслугоўваюцца на тарыфных планах «Бізнес-клас» і «Smart Бясконцы», стане даступны роўмінг-пакет аб'ёмам 1 ГБ у сетках аператараў A1 Telekom Austria Group і Расіі па фіксаванай цане 12,90 рубля з аўтаматычным прадаўжэннем пакета па заканчэнні перыяду яго дзеяння. Кошт пакета «1 ГБ у сетках А1 і РФ» для фізічных асоб з 12 мая 2021 года складзе 9,90 рубля.

 

Прапанова даступная ў сетках аператараў A1 Telekom Austria Group: A1 Austria (Аўстрыя), A1 Bulgaria (Балгарыя), A1 Croatia (Харватыя), A1 Slovenia (Славенія), A1 Serbia (Сербія) і A1 Macedonia (Паўночная Македонія), а таксама ў сетках мабільных аператараў Расіі – «МТС», «Білайн», «Мегафон» і «Тэле2».

 

Тэрмін, на працягу якога можна карыстацца налічаным трафікам, складае 30 сутак для пакета «1 ГБ у сетках А1 і РФ» і 30 дзён для «1 ГБ у сетках А1 і РФ (для бізнесу)». Па заканчэнні гэтага перыяду пакет «1 ГБ у сетках А1 і РФ» адключаецца аўтаматычна, «1 ГБ у сетках А1 і РФ (для бізнесу)» – прадаўжаецца да таго часу, пакуль паслуга не будзе адключана. Кошт 1 МБ трафіку, спажытага звыш уключанага ў адпаведны пакет, складзе 1 капейку з крокам тарыфікацыі 1 КБ.

 

Падключыць роўмінг-пакеты можна з дапамогай USSD-запыту USSD *141*3*2*3# выклік, праверыць дату заканчэння іх дзеяння – з дапамогай USSD-запыту *100*12# выклік, праз асабісты кабінет ці ў дадатку «Мой A1». Пры неабходнасці пакеты «1 ГБ у сетках А1 і РФ» і «1 ГБ у сетках А1 і РФ (для бізнесу)» могуць быць падключаны адначасова з іншымі роўмінг-пакетамі для спажывання даных, якія даступныя абанентам A1.